Печать
Категория: Гастранамічныя прывіды
Просмотров: 826

Збуражскія грачанікі — бліны з грэчневай мукі, а таксама грачаная бабка — хлеб з гэтай мукі — мясцовая славутасць, амаль ці не галоўны брэнд вёскі Збураж Маларыцкага раёна. Тут бабку і грачанікі пякуць у кожнай другой хаце. Тая гаспадыня лічыцца рупнай і сапраўднай, якая гасцей сустракае бабкай з уласнай печы. Вядома ж, лепшымі пекарамі застаюцца збуражскія пенсіянеркі. Яны навучыліся гэтаму майстэрству ад матуль і бабуль. Цікава, што кожная гаспадыня мае свой адмысловы рэцэпт грачанага хлеба. Два аднолькавыя боханы не знойдзеш ва ўсёй вёсцы.