Смаргонь калісьці славілася абаранкамі. Для іх выпечкі рабілі спецыяльныя печы, абараначніцы пяклі вялікія і маленькія абаранкі, з макам і без яго. Прадаваліся смаргонскія абаранкі не толькі на мясцовых рынках, а і ў Вільні, у Польшчы. Садзейнічылі рэкламе смаргонскіх абаранкаў і цыганы, якія з дрэсіраванымі мядзведзямі гастралявалі па краінах Еўропы. Стваральнікі экспазіцыі паклапаціліся, каб у пякарні наведвальнік змог убачыць невялікія ручныя жорны, карабы для мукі, дзяжу для цеста, сіта для прасейвання мукі, драўляныя лапаты, пры дапамозе якіх выпякалі хлеб. А яшчэ на ўсіх прасторах ВКЛ ведалі выдатныя Смаргонскія абаранкі, рэцэпт іх згублены на сёння, і мы толькі можам даведацца з літаратуры, што былі яны такія смачныя і цудоўныя, што маглі па некалькі тыдняў не сохнуць. Асаблівай папулярнасцю дарэчы смаргонскія абаранкі карысталіся на свяце Віленскіх Казюкоў.