Калі: Жнівень

Беларуская "агурочная сталіца" – горад Шклоў – вядомы шчодрымі ўраджаямі і традыцыйным святам, якое на завяршэнне сезона збірае аматараў далікатэсаў з хрусткай агародніны. Тут можна пакаштаваць арыгінальныя стравы і запісаць эксклюзіўныя рэцэпты ад мясцовых гаспадынь, якія ўмеюць пячы аладкі і варыць варэнне з агуркоў, гатаваць фірменную шклоўскую "агурцоўку" і папулярны ў гарачыя летнія дні агурочны ліманад.

Па традыцыі, гасцей сустракае галоўны герой свята Шклоўскі Агурок і запрашае наведаць свой домік у турысцка-экскурсійным комплексе "Казкі Лысай Гары". У праграме смачнага фэсту – тэатралізаванае шэсце, выступленні творчых калектываў, прэзентацыі падворкаў і дэгустацыя агурочных страў і напояў...

 

 

Калі: Кастрычнік

Свята пачнецца з тэатралізаванага шэсця на чале з прыгажуняй Балотнай гаспадыняй. Затым гасцей будуць шчодра частаваць стравамі, прыгатаванымі з даданнем журавін.

Прадстаўнікі вёскі Гарадная, вядомай ганчарным промыслам, прывязуць на свята гліняны посуд, без якой раней у балота па ягадай не хадзілі, і прадэманструюць інвентар збіральнікаў журавін: палатняныя торбы, фартухі, лазовыя лапці, драўляны чамадан, у якіх ягаду адвозілі ў вялікія гарады для продажу.

На свяце можна будзе купіць свежую журавіны. І не проста купіць, а ўбачыць немудрагелісты метад яе ачысткі ото моху і лісця.

Калі: Верасень

“Цукеркавы фэст”, які праводзіца кандытарскай кампаніяй “Іўкон”, дае магчымасць не толькі паласавацца прадукцыяй мясцовай кандытарскай фабрыкі “Іўкон”, але і акунуцца ў атмасферу сярэднявечнага шоў з рыцарамі, іх дамамі, музыкамі і нават міфічнымі героямі - русалкамі, Жар-птушкай, Змеем і іншымі. Свята праходзіць на сядзібе графа Дарагунцэва, руіны якога надаюць мерапрыемству асаблівы настрой.

З кожным годам фэст ўзбагачаецца новымі элементамі, якія выступаюць злучным звяном паміж мінулым і сучаснасцю. На працягу ўсяго свята будзе працаваць кірмаш народных промыслаў, на якім паказваюць і перадаюць сваё майстэрства кавалі, ганчары, ткачы і шмат іншых таленавітых майстроў.

Удзел у фестывалі прымаюць шматлікія акцёры і музыканты, анімацыйны тэатр, этнакалектывы старадаўняй музыкі і студыя гістарычных бальных танцаў.

Госці салодкага фестывалю могуць выйграць у конкурсах, віктарынах і спаборніцтвах цукерачныя пачастунак, а таксама зрабіць выдатнае падарожжа ў мінулае, нацешыцца прыгодамі і зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі.

Калі: Чэрвень

Традыцыйна ў чэрвені адбудзецца "Сырны фестываль пад Мінскам". Вас чакае сапраўдная сырная феерыя - багацце смачнага сыру ад самых вядомых беларускіх вытворцаў, кулінарныя шоу, забавы для ўсёй сям'і на прыродзе і мноства іншых сюрпрызаў! Стварэнню казачнай атмасферы і святочнага настрою будуць садзейнічаць і маляўнічыя пейзажы музея, старадаўняя архітэктура беларускай вёскі пачатку мінулага стагоддзя.

Праграма фестывалю шырокая і разнастайная. Беларускія прадпрыемствы і хатнія сыраробы прадставяць Вашай увазе больш за 100 відаў сыроў на любы вытанчаны густ - сыр з грыбамі, з даданнем віна ці з густам грэцкага арэха і многія-многія іншыя. Вы зможаце ацаніць сырныя навінкі ад ААТ "Пружанскі малочны камбінат", ААТ "Савушкін прадукт", ААТ "Кобрынскі масларобна-сыраробны завод", ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат", ААТ "Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат", СААТ "Белавежскія сыры", ААТ "Пастаўскі малочны завод", холдынг "Магілёўская малочная кампанія "Бабуліна крынка".

Калі: Снежань

 

"Фуд Шоу" – гэта генеральная рэпетыцыя Новага года і выдатны спосаб даведацца аб гастранамічных традыцыях розных краін свету. Праграма будзе сакавітай і для наведвальнікаў, і для спецыялістаў.

Амаль кожны ўдзельнік – ад вытворцы прадукту да ўстановы – рыхтуе смачныя выпрабаванні: квэсты, розыгрышы, бонусы. Смачны "Фуд-маршрут" пройдзе пад прыемную жывую музыку і, часам, у зорнай кампаніі!