Калі: Верасень

“Цукеркавы фэст”, які праводзіца кандытарскай кампаніяй “Іўкон”, дае магчымасць не толькі паласавацца прадукцыяй мясцовай кандытарскай фабрыкі “Іўкон”, але і акунуцца ў атмасферу сярэднявечнага шоў з рыцарамі, іх дамамі, музыкамі і нават міфічнымі героямі - русалкамі, Жар-птушкай, Змеем і іншымі. Свята праходзіць на сядзібе графа Дарагунцэва, руіны якога надаюць мерапрыемству асаблівы настрой.

З кожным годам фэст ўзбагачаецца новымі элементамі, якія выступаюць злучным звяном паміж мінулым і сучаснасцю. На працягу ўсяго свята будзе працаваць кірмаш народных промыслаў, на якім паказваюць і перадаюць сваё майстэрства кавалі, ганчары, ткачы і шмат іншых таленавітых майстроў.

Удзел у фестывалі прымаюць шматлікія акцёры і музыканты, анімацыйны тэатр, этнакалектывы старадаўняй музыкі і студыя гістарычных бальных танцаў.

Госці салодкага фестывалю могуць выйграць у конкурсах, віктарынах і спаборніцтвах цукерачныя пачастунак, а таксама зрабіць выдатнае падарожжа ў мінулае, нацешыцца прыгодамі і зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі.