Калі: Жнівень

Беларуская "агурочная сталіца" – горад Шклоў – вядомы шчодрымі ўраджаямі і традыцыйным святам, якое на завяршэнне сезона збірае аматараў далікатэсаў з хрусткай агародніны. Тут можна пакаштаваць арыгінальныя стравы і запісаць эксклюзіўныя рэцэпты ад мясцовых гаспадынь, якія ўмеюць пячы аладкі і варыць варэнне з агуркоў, гатаваць фірменную шклоўскую "агурцоўку" і папулярны ў гарачыя летнія дні агурочны ліманад.

Па традыцыі, гасцей сустракае галоўны герой свята Шклоўскі Агурок і запрашае наведаць свой домік у турысцка-экскурсійным комплексе "Казкі Лысай Гары". У праграме смачнага фэсту – тэатралізаванае шэсце, выступленні творчых калектываў, прэзентацыі падворкаў і дэгустацыя агурочных страў і напояў...