"Смак беларускай вёски" - маршрут, які з'яўляецца, па сутнасці, адной з «цаглінак» у падмурку айчыннага гастранамічнага турызму.

Прэм'ерны гастранамічны тур прадугледжвае наведванне турысцка-аздараўленчага комплексу "Высокі бераг", яки знаходзіцца на беразе Нёмана побач з вёскай Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.


У сядзібе Марціновы гусь заканчваецца распрацоўка меню літвацкага абеду ці вячэры. З аповядам пра стравы і традыцыі. Перш за ўсё пра стравы традыцыйнага яўрэйскага меню, якое было альбо агульным з беларусам альбо выпрабавало моцны ўплыў беларускай кухні альбо наадварот - моцна паўплывала на беларускую кухню. У дадатак да кухні прапануецца таксама музычна-анімацыйныя праграмы змешанага беларуска-габрэйскага характару.

Падрабязней можна прачытаць тут. 

 

Унікальны гісторыка-гастранамічны двухдзённы тур "Смачная Беларусь" у аграэкасядзібы Беларусі з дэгустацыяй нацыянальных страў і напояў, у тым ліку прыгатаваных вашымі ўласнымі рукамі. У праграме "Смачнай Беларусі" гісторыка-культурная спадчына разглядаецца скрозь прызму кулінарных традыцый і рэцэптаў, нібы вы на смак спрабуеце гісторыю нашай краіны. У гэтым туры  гасціннасць, народны характар, нацыянальны каларыт раскрыюцца для вас у поўнай меры.

Аграсядзіба "Марцінова гусь" праводзіць дэгустацыйныя туры.

У праграме гасцей чакае смачны пачастунак, прыгатаваны па старабеларускіх рэцэптах, які суправаджаецца займальнымі гісторыямі саміх рэцэптаў. Гаспадары здзівяць гасцей віктарыны па традыцыйнай кухні.

Гаспадар сядзібы, Алесь Белы, збіраецца далей развіваць гэты кірунак: "Збіраемся развіваць такі фармат, як і больш разгорнутыя дэгустацыі, ў спалучэнні з лекцыямі-дэманстрацыямі па канкрэтных традыцыйных страх, віктарынамі і экспрэс-анімацыямі".

 

Аддзел турызму філіяла "Мінскі аўтавакзал" дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" прапануе такія тэматычныя гастранамічныя туры па Беларусі, як "Івянец - аграсядзіба "Свет пчол" (дэгустацыя розных гатункаў мёду, травяных настоек, бліноў з мёдам),"Старажытная кольца Мінска - музей архітэктуры і побыту "Азярцо" (абед, які складаецца з страў беларускай кухні ў карчме), а таксама экскурсію ў этнаграфічны комплекс "Дудуткі" (дэгустацыя самагону, хатняга сыру і хлеба, абед з традыцыйных страў беларускай кухні).