Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі"

 

Куды едзем: Браслаўскі раён, хутар Ёдзішкі

Гаспадар фермы выйдзе табе насустрач наўпрост з вестэрна: капялюш, боты з вострым носам, цёмныя акуляры. А потым яшчэ эфектна праскача перад табой на кані - у лепшых традыцыях Дзікага Захаду. Андрэй лічыцца адным з лепшых вытворцаў натуральнай бараніны ў краіне, стаяў ля самых вытокаў галіны і фермерскую беларускую гаспадарку памятае, калі яно яшчэ пад стол хадзіла. Жывёл Андрэй выкормліваць сырадоем, збожжам і гароднінай. Таму мяса атрымліваецца чыстае, без шкоднасцяў, у роце, як і пакладзена - растае. Мяса настолькі смачнае, што можна з'есці ўсё адразу.
Калі папросіш, ён раскажа, як марыць вывесці ідэальную пароду. І яшчэ пра тое, як задарма і бязвыплатна дае мясцовым жыхарам коз і кароў, каб тыя таксама «выраблялі натуральныя прадукты». Адзіная ўмова - не выкарыстоўваць хімію і карміць па правілах.