Куды едзем: Лагойскі раён, вёска Грамніцы


У Грамніцы ёсць кабылінае малако, якое, кажуць, бліжэй усяго да матчынага. Сцвярджаць не бярэмся, але паспрабаваць раім. З малака тут робяць кумыс. Бяры натуральныя напоі і прасі паказаць табе коней: Грамніцы - адзінае месца ў Беларусі, дзе можна ўбачыць такі вялікі (360 скакуноў) табун у натуральных умовах. Ўсе мясцовыя коні пародзістыя, з радаводу да 5 пакалення. І не ідуць на забой - іх выкарыстоўваюць толькі для малочнай вытворчасці
.