Куды едзем: пасёлак Самахвалавічы, вул. Кавалёва, будынак 2
Дзе: Інстытут пладаводства Акадэміі навук

Тут можна бясплатна паспрабаваць і танна купіць самыя лепшыя гатункі ягад і садавіны, якія выводзяць беларускія навукоўцы. Чарэшня, яблыкі, вішня, сліва, вінаград, арэхі. Тутэйшыя сады настолькі крутыя, што прызнаны аб'ектам культурнай спадчыны. Хвілінка гонару: больш за 40 айчынных гатункаў паспяхова канкуруюць з аналагічнымі заморскімі.
Яшчэ адзін бонус: кожны ахвочы можа прыехаць у Інстытут і самастойна - выдадуць лесвіцу і вядро, каб сабраць сабе ягад ды садавіны. Пры гэтым кошт за кілаграм выйдзе ў разы ніжэй мінскай. А калі знойдзеш навуковага сакратара Інстытута Марыну Шалкевіч, то экскурсіі і апавяданняў пра дасягненні навукі табе не абмінуць.