Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі"

 

Куды едзем: Дрыбінскі раён, вёска Пакуцце

Дзе: "Сядзiба Шапавалы"
Звязацца: +375 29 2422375, Лідзія Анатольеўна


Гаспадары сядзібы – патомныя шапавалы. Рамёствамі і пчалярствам тут займаюцца кучу гадоў. У хаце гаспадыні ёсць сямейны музей Шапавальства з сапраўдным валюшным апаратам. А на вуліцы - сапраўдны пчальнік на 70 пчаліных сем'яў. Каб абыйсці ўсе хаткі, прыйдзецца папацець - яны размешчаны далёка адзін ад аднаго, каб мёд атрымаўся розным на густ (лясны, лугавы). Для насычанасці гатункаў гаспадары высаджваюць для пчол спецыяльныя духмяныя травы. А каб старадаўнія сакрэты рамяства ніхто не разгадаў, тут часам, па-даўніне, выкарыстоўваюць «катрушнiцкi лемезень» - асаблівы сакрэтная шаповальская мова.
Акрамя мёду тут можна купіць праполіс. Калі будзеш катком і адчуеш добразычлівасць гаспадароў сядзібы, паспрабуй выпрасіць у іх пчалінае маткавае малачко. Яно не ідзе на продаж, але, кажуць, да жаху карыснае. На густ з кіслінкай. Думаем, у мясцовага мёду ёсці шанец стаць сапраўдным беларускім брэндам!