Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі"

Куды едзем: Лідскі раён, в. Мінойты, ТАА "Экогрибы"

Што пытаем у мясцовых: былую ваенная базу

Звязацца: +375 15 4523333, Віктар

Калі ты збіраешся глядзець на Лідскі замак, то варта трохі адхіліцца ад маршруту - шкадаваць не будзеш: цябе чакае грыбная ферма ў ангарах былой ваеннай ракетнай базы. Мабыць, самая каларытная з усіх, што мы сустрэлі. Мох, байніцы, гул ад крокаў - сапраўдная зона адчужэння! Там, дзе раней захоўвалася зброя, цяпер вырошчваюць дрэўнавушка. Яны вісяць на гаках, падвешаныя да столі ў спецыяльных пакетах. Грыбы з базы пастаўляюць па ўсёй краіне і за мяжу.

Гаспадар Віктар да здзіўлення гасцей прывык: стомлена тлумачыць, што ў велізарных ангарах для грыбоў - ідэальны мікраклімат. А для ўсіх скептыкаў прапануе замерыць радыяцыйны фон - чыста. Калі не баішся (мы не пабаяліся), покупай ў розніцу кіло грыбоў за BYN 5,5.