Куды едзем: у Белавежскую пушчу
Звязацца: +375 33 3991940, Іван Васільевіч
 
Пушча - адно з 11 месцаў па краіне, дзе самагонку гоняць легальна. Таму ён і завецца не «самагон», а інтэлігентней - «напой пушчанскі». Як будзеш на месцы, шукай самагонную багіню (у свеце - культуролага) Святлану Кабылкіну. Яна распавядае пра мясцовы прадук так, што слінкі цякуць нават у непітушчых і ЗОЖнікаў. У яе ж можна ўдакладніць рэцэптуру. Але, як кажуць мясцовыя, паўтарыць у хаце нічога не атрымаецца - сакрэт самагонкі ў адменнай чыстай вадзе з пушчанскай крыніцы 36 метраў глыбінёй.
Тут жа, як і сотні гадоў таму, робяць настойкі на шыпшыне, каліне, бальзаме. І, вядома, вырабляюць культавую зуброўку - горкую настойку на гаючай траве. Памятаеш, былі раней такія бутэлечкі ў форме зубра? Вось, гэта яно. Замежныя турысты, кажуць, душу прадаюць.