Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі" 

 

Куды едзем: Столінскі р-н, в. Альшаны, вул. Заазёрная, 25
Што пытаем у мясцовых: Фермерская гаспадарка "Альшаны"

Альшаны вядомыя сваімі вар'яцкімі, у самым добрым сэнсе, справункамі, якія ператварылі беларускі агурок у вялікі і паспяховы бізнэс. Тут амаль не п'юць і вельмі шмат працуюць. Вёска трашчыць па швах ад багацця катэджаў, а гародніна фурамі пастаўляецца ў крамы па ўсёй рэспубліцы і ідуць на экспарт у Расію, Украіну і Польшчу. Пару гадоў таму Альшаны ўзяліся асвойваць памідоры. Менавіта тут, у Альшанах, гадуюць памідоры-черрі з «Кароны». Так што калі запал як любіш і хочаш купіць амаль без нацэнкі - go.

 

Куды едзем: у Белавежскую пушчу
Звязацца: +375 33 3991940, Іван Васільевіч
 
Пушча - адно з 11 месцаў па краіне, дзе самагонку гоняць легальна. Таму ён і завецца не «самагон», а інтэлігентней - «напой пушчанскі». Як будзеш на месцы, шукай самагонную багіню (у свеце - культуролага) Святлану Кабылкіну. Яна распавядае пра мясцовы прадук так, што слінкі цякуць нават у непітушчых і ЗОЖнікаў. У яе ж можна ўдакладніць рэцэптуру. Але, як кажуць мясцовыя, паўтарыць у хаце нічога не атрымаецца - сакрэт самагонкі ў адменнай чыстай вадзе з пушчанскай крыніцы 36 метраў глыбінёй.
Тут жа, як і сотні гадоў таму, робяць настойкі на шыпшыне, каліне, бальзаме. І, вядома, вырабляюць культавую зуброўку - горкую настойку на гаючай траве. Памятаеш, былі раней такія бутэлечкі ў форме зубра? Вось, гэта яно. Замежныя турысты, кажуць, душу прадаюць. 

 

Куды едзем: Камянецкі раён, в. Белая, 3/1

Што пытаем у мясцовых: аграсядзіба "Лясная"

Звязацца: + 375 29 6531603, Наталля

 

Па дарозе на Белавежскую пушчу заедзем на экасядзібу "Лясная", дзе Наталля і Сяргей Зямлянік аднаўляюць традыцыю спрадвечна беларускага чаявання. У гарбату тут кладуць ўсё: больш за 7 відаў мяты, мелісу, мацярдушку, шалфей, лісце парэчкі і ліпы, ягады шыпшыны, рабіну і многае іншае. Усе інгрэдыенты можна ўласнаручна збіраць, нюхаць і расціраць паміж пальцамі, каб адчуць водар. Зрабіць чайны сэт і забраць яго з сабой у палатняным мяшэчку. Асаблівая ласунак да гарбаты - варэнне з мёдам на маладых іглічных гузах. Выдатны сувенір з Беларусі!