У Мінску праходзіць чарговы Гастрафэст

Першы ў 2019 годзе Гастрафэст традыцыйна распачынаецца з кававай тэматыкі. З 15 лютага да 4 сакавіка ў Мінску праходзіць ГАСТРАФЭСТ.КАВА.

20 кавярняў-удзельніц падрыхтавалі свае дэгустацыйныя "візітныя карткі" па адзінай фіксаванай цане - 6,5 рублёў. Сэт складаецца з кавы і дэсерта. Усе кавярні ўдзельнічаюць у народным галасаванні на сайце gastrofest.by і аднайменным канале Telegram. Наведвальнікі фестывалю абяруць “лепшыя” на іх думку сэты. А выбраць будзе цяжка! Прапановы вельмі цікавыя – ёсць і сырны капучына, і zero латэ, і кава са смакам лаванды, слівы, печыва і нават чабора. А яшчэ можна паспрабаваць чырвоную каву!

Генеральны партнёр ўсёй серыі фэстаў - Альфа-Банк. У кожнай кавярні вы зможаце атрымаць карысныя фінансавыя парады. Такім чынам, на фестывалі можна будзе не толькі смачна паесці, але і памножыць свае фінансавыя веды.

Крыніца: afisha.tut.by.

Комментарии