Запрашаем на Тыдзень беларускай кухні!

З 25 лютага па 3 сакавіка ў Мінску пройдзе традыцыйны XIX Тыдзень беларускай кухні. У мерапрыемствы прымуць удзел прымуць 60 рэстаранаў і кафэ сталіцы.

Тыдзень беларускай кухні праводзяць прыкладна раз ў квартал. Падобныя акцыі спрыяюць развіццю культуры харчавання, а таксама папулярызацыі нацыянальнай кухні сярод жыхароў сталіцы і турыстаў.

У рамках правядзення чарговага Тыдня гасцям будуць прапанаваныя 5 страваў нацыянальнай кухні, у распрацоўцы якіх прымаў удзел шэф-повар рэстарана "Сядзіба" Андрэй Ізмайлавіч. Як звычайна, стравы ва ўсіх установах будуць рыхтавацца па адзіных рэцэптурах і рэалізоўвацца па адзіных цэнах.

Да трэцяга сакавіка можна будзе паспрабаваць:

  •  жур з мясам 250/30/1 – 3 руб. 50 кап.;
  • салат «Журавiны» 190/15/5 – 6 руб. 50 кап.;
  • свініна фаршыраваная па-беларуску з бульбянымі дзелькамі 150/150/30/14 – 10 руб. 50 кап.;
  • грэчанікі з грыбамi 250/30/15/15 – 8 руб. 50 кап.;
  • дзьмухаўцы з мядова-журавінавай паліўкай 150/30/4 – 4 руб. 50 кап.

Крыніца www.tvr.by

Комментарии