Новости

Святкуем Масленіцу разам!

07.03.2019

Падчас масленічнага тыдня людзі пякуць блінцы, ладзяць гулянні, сустракаюцца з роднымі.

Масленіца – славянскае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны. Нават пасля прыняцця хрысціянства ў абрадах святкавання Масленіцы захаваліся адгалоскі паганскага мінулага.

У Мінску праходзіць чарговы Гастрафэст

25.02.2019

Першы ў 2019 годзе Гастрафэст традыцыйна распачынаецца з кававай тэматыкі. З 15 лютага да 4 сакавіка ў Мінску праходзіць ГАСТРАФЭСТ.КАВА.

Запрашаем на Тыдзень беларускай кухні!

25.02.2019

З 25 лютага па 3 сакавіка ў Мінску пройдзе традыцыйны XIX

Рыба на саломе ў печы - старадаўні рэцэпт аграгарадка Спорава

19.02.2019

Кулінарныя традыцыі аграгарадка Спорава ў Бярозаўскім раёне не пакінуць абыякавым нават самага патрабавальнага гурмана. Слава пра самабытную кухню Спорава ўжо разляцелася па ўсёй Беларусі. Толькі тут гатуюць сушанаю ў печы на саломе рыбу. У хуткім часе унікальны рэцэпт можа трапіць у спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі. А значыць, на кулінарнай мапе Палесся з'явіцца яшчэ адно прывабнае месца для гастранамічных турыстаў.

Аб кулінарных асаблівасцях Гродзеншчыны

19.02.2019

Беларуская кулінарная спадчына багатая і старажытная. У Гродна вучні 5-8 класаў гімназіі №6 па крупінках збіраюць кулінарную спадчыну Гродзеншчыны.

Яны стварылі вэб-праект “Кулінарная азбука гараденца”, які займаецца вывучэннем традыцыі кухні Гродзеншчыны і Вялікага Княства Літоўскага, і зборам сямейных рэцэптаў жыхароў Гродна і наваколля. Крок па кроку, да “азбукі” дадаюцца новыя і новыя літары. 

Дык што ж елі жыхары Гродна і ваколіц?

Граматка 

«Смаку не абабрацца» — чым частаваліся на Стаўбцоўшчыне

05.02.2019

Кнігу сваіх кулінарных сакрэтаў раскрыў беларускі пісьменнік Алесь Камароўскі, ураджэнец вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна — малой радзімы Якуба Коласа.

 — Мая мама была выдатнай гаспадыняй. У даваенны час яна працавала поварам у школе, а пасля — на турбазе, у дзіцячым садзе, — расказвае Алесь Адамавіч. — Бацька і мы, два сыны, былі «пастаўшчыкамі» свежай рыбы з Нёмана, грыбоў і ягад…

Што з'есці на літаратурным гастрафэсце?

31.01.2019

З 31 студзеня па 10 лютага ў Мінску пройдзе літаратурны гастрафэст, які стане анонсам 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

13 кафэ і рэстаранаў горада арганізуюць гастратыдзень: у меню будуць уключаныя стравы, прысвечаныя кніжнай тэматыцы, напрыклад, прыгатаванне якіх апісана ў тых ці іншых літаратурных творах.

ТОП-5 найпапулярнейшых беларускіх страў і прадуктаў ад Алеся Белага

31.01.2019

Пяцёрку самых папулярных у жыхароў Беларусі страў і прадуктаў назваў Алесь Белы, аўтар кнігі «Беларуская кухня. Гастранамічны даведнік» на аўтограф-сесіі, прысвечанай выхаду выдання ў свет.

"Смачная карта Міншчыны": судак па-вілейску

30.01.2019

 

"Мінская праўда" пакрысе складае "Смачную карту Міншчыны" - падбірае для кожнага з раёнаў вобласці некалькі найбольш тыповых страў. Вілейскі раён прадстаўлены, у прыватнасці, судаком - гордасцю Вілейскага вадасховішча, якога тут гатуюць адмысловым спосабам.

Белорусское общественное объединение Отдых в деревне
Беларусь, Минск, ул. Дунина-Марцинкевича, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Веб-сайт: www.ruralbelarus.by
Контактные телефоны
(+375 17) 318-04-65
(+375 17) 319-01-74
(+375 44) 590-19-10
Другие проекты
Greenways.by
Volozhin4all.by

Этот веб-сайт модернизирован и поддерживается при финансовой поддержке Европейского Союза в рамках проекта Nr. ENI-LLB-1-016 «Сохранение и содействие продвижению кулинарного наследия и традиционных ремёсел» (BELLA CULTURE).
Его содержание является исключительной ответственностью Белорусского общественного объединения «Отдых в деревне» и не является отражением официальной позиции Европейского Союза.