Кулінарная карта Belkraj.by

Сайт Belkraj.by, акрамя пазнавальнага адпачынку, таксама прысвечаны смачным падарожжам. Вы даведаецеся, ШТО паспрабаваць, адпраўляючыся ў тую ці іншую аграсядзібу, а таксама ДЗЕ паспрабаваць вашыя самыя любімыя стравы.

У раздзеле «Кулінарная карта Беларусі» адзначаны ўсе месцы, дзе можна пакаштаваць сапраўдную беларускую кухню. Тут даступная не толькі карта-даведнік па стравам беларускай нацыянальнай кухні, рэцэпты, але і фатаграфіі вядомых старабеларускіх страў.

У каталогу сайта прадстаўлены сотні лепшых аграсядзібаў Беларусі, з падрабязным апісаннем, рэальнымі водгукамі і фота. Цяпер, дзякуючы кулінарнай карце, у гасцей сайта ёсць магчымасць атрымаць яшчэ больш яркае ўяўленне пра тое, які адпачынак чакае ў той ці іншай сядзібе.

Паглядзець на карту можна тут.

Каментары