Хрэн і асяцёр

Куды едзем: Дзяржынскі раён, Путчынскі с/с, вёска Наквасы

Што пытаем у мясцовых: ферму "Васілёк"

Тут знаходзіцца велізарная, адна з самых вялікіх у Еўропе, плантацыя хрэна. 240 гектараў. Каб было больш зразумела: гэта каля 60 тысяч стандартных дачных пляцовак у чатыры соткі. І калі нехта ў Беларусі ведае, што такое сапраўдны хрэн, - ты прыехаў(-ла) на той адрас.

Другі скарб фермы - асяцёр. Гаспадар угоддзяў - чалавек даволі негаманлівы, але калі ты здолееш выклікаць яго прыхільнасць да сябе, можа паказаць адмысловыя басейны, дзе па ўнікальнай тэхналогіі разводзяць каралеўскую рыбу. Ва ўладаннях фермера - два возеры, куды можна прыязджаць рыбачыць. І загоны з аленямі і індыкамі. Калі ў цябе рыба дрэнна бярэцца, жывога ці вэнджанага асятра смела бяры ў фірмовай краме «Васілька» ў Дзяржынску (вул. Камуністычная, 15).

Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі". 

Каментары