Гастранамічная карта "Баржомі"

6 месяцаў, 6 экспедыцый, 6 накірункаў, 4 тыс. км, 66 гадзін у дарозе, 30 вядомых беларусаў, 13 лакальных вытворцаў, 28 аўтэнтычных прадуктаў, 30 унікальных страў, 360 л "Баржомі". У Беларусі ўпершыню стварылі гастранамічную карту сваіх лакальных прадуктаў. Аказваецца, кожны край мае свае апетытныя "візітоўкі", якія зараз сабраны ў адным месцы. Ініцыятарам маштабнага даследавання ўсіх куткоў краіны выступіла вада "Баржомі"

Падчас экспедыцый удзельнікам атрымалася пакаштаваць амаль 40 відаў беларускіх крафтавых сыроў, шальбабон, шурпу з дзічынай, а яшчэ знакамітую альшаскую гародніну, ягады, садавіну і культавыя беларускія напоі. Усяго і не злічыць. У поўнай меры атрымаць асалоду ад густа ежы, а затым з лёгкасцю працягнуць гастранамічныя прыгоды дапамагла вада "Баржомі". І гэта толькі малая частка нечаканых сюрпрызаў, якія знайшлі сваё месца ў гастранамічнай карце ад "Баржомі". Усе "смачныя кропкі" Беларусі сабраны ў гастра-гідзе на 34travel.by. Іх варта вывучыць усім, хто збіраецца адправіцца на рынак, у далёкі шлях ці проста да сваякоў у суседнюю вобласць. У дарозе заўсёды не перашкодзіць заскочыць за чым-небудзь смачным і "самым-самым" ва ўсёй краіне.

Матэрыал належыць сайту Беларускага тэлеграфнага агенцтва http://www.belta.by/

Падрабязней можна прачытаць тут і таксама тут.

Каментары