Бараніна

Куды едзем: Браслаўскі раён, хутар Ёдзішкі

Гаспадар фермы выйдзе табе насустрач наўпрост з вестэрна: капялюш, боты з вострым носам, цёмныя акуляры. А потым яшчэ эфектна праскача перад табой на кані - у лепшых традыцыях Дзікага Захаду. Андрэй лічыцца адным з лепшых вытворцаў натуральнай бараніны ў краіне. Ён стаяў ля самых вытокаў галіны і беларускую фермерскую гаспадарку памятае, калі яна яшчэ "пад стол пехатой хадзіла". Жывёл Андрэй выкормлівае сырадоем, збожжам і гароднінай. Таму мяса атрымліваецца чыстае, без шкоднасцяў, а ў роце, як заведзена, растае. Мяса настолькі смачнае, што можна з'есці ўсё адразу.

Калі папросіш, ён распавядзе аб тым, як ён марыць вывесці ідэальную пароду. І яшчэ пра тое, як задарма і бязвыплатна дае мясцовым жыхарам коз і кароў, каб тыя таксама «выраблялі натуральныя прадукты». Адзіная ўмова - не выкарыстоўваць хімію і карміць згодна з правіламі.

Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі"

Каментары