24 чэрвеня пройдзе Фестываль клубніцы у Лунінецкім раёне

У аграгарадку Дварэц Лунінецкага раёна ў чарговы раз праходзіць фэст клубніцы “Лунінецкія клубніцы”. Дварэц нездарма называюць клубнічнай сталіцай Беларусі. Зараз тут наступіў пік сезону збору салодкіх ягад. Вядома, яны стануць галоўным атрыбутам і ўпрыгожваннем свята.

У Дварцы кожны жадаючы зможа наведаць самы сапраўдны «Клубнічны парад», пабываць на паказе тэатра моды, убачыць яркія выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці з розных куткоў Палесся. Кулінарныя майстры прыгатавалі з клубніцы мноства страў.

На фестывалі працуюць шматлікія пляцоўкі-паляны, на кожнай з якіх можна пазнаёміцца з узорамі мастацка-прыкладнай творчасці, паспрабаваць кулінарныя шэдэўры з клубніцы і яшчэ шмат цікавага!

Праграму фестываля можна паглядзець тут.

Каментары