Сушеная на саломе рыба стала кулінарным брэндам Бярозаўскага раёна

Розныя рэгіёны Беларусі могуць пахваліцца сваімі ўнікальнымі кулінарнымі традыцыямі. Вось і ў Бярозаўскага раёна ёсць свая смачная адметнасць — тут гатуюць сушаную ў печы на саломе рыбу. Асабліва моцная традыцыя ў вёсках Здзітава, Пескі, Спорава, Хрыса. У пачатку верасня яна была прадстаўлена на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, піша livingheritage.by. Прынята рашэнне аб неабходнасці надання гэтаму элементу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Нараджэнню і развіццю традыцыі ў вёсках Здзітава, Пескі, Спорава, Хрыса спрыяла суседства з азёрамі Спораўскае, Чорнае, Белае. Рыба заўсёды была на сталах мясцовых жыхароў. Пошукі ідэальнага спосабу яе нарыхтоўкі і прывялі да сушкі ў печы на саломе. Кажуць, гэты спосаб больш дасканалы, чым сушка на паветры, бо ён паляпшае смакавыя якасці некаторых мясцовых відаў рыбы. Дарэчы, прыгатаваная такім чынам рыба служыць асновай для цэлага комплексу страў як паўсядзённага, так і святочнага стала на вяселлі, памінках, хрэсьбінах, Дзядах, Калядах, Вялікадні.

Cвежую рыбу спачатку чысцяць, затым дадаюць соль, прыправы. У печы робяць спецыяльную падушку з саломы, якая надае рыбе ні з чым не параўнальны водар. Да саломы могуць дадаваць чарот, галінкі кропу або каляндры. Для прыгатаванай на такой падушцы стравы ў мясцовых жыхароў ёсць і свая назва — «рыбныя семечкі». Кажуць, ад стравы не адарвацца! І з’ядаецца ўсё вельмі хутка.

Спосаб нарыхтоўкі рыбы шляхам працяглай сушкі ў разагрэтай печы і прыгатаванне разнастайных страў на яе аснове да сёння актыўна практыкуецца гаспадынямі Бярозаўскага раёна. Традыцыя актыўна перадаецца ад пакалення да пакалення.

Крыніца: sb.by

Belarusian Association Country Escape
Belarus, Minsk, vulica Dunina-Marcinkieviča, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Website: www.ruralbelarus.by
Other Projects
Greenways.by
Volozhin4all.by

This website was updated and maintained with the financial support of the European Union in the frame of Project Nr. ENI-LLB-1-016 "Preservation and Promotion of Culinary Heritage and Traditional Skills" (BELLA CULTURE).
Its contents are the sole responsibility of Belarusian Association of Rural and Ecotourism "Country Escape" and do not necessarily reflect the views of the European Union.