Хутарская поліўка з блінамі

Склад:

● булён (4 л),

● грыбы (500 г),

● цыбуля рэпчатая (4 шт.),

● каўбаскі вясковыя (1 кг),

● мука (5 ст. л.),

● смятана (250 г),

● часнок, спецыі.

Гатаванне

Зварыць булён (напрыклад, з ½ тушкі курыцы), мяса аддзяліць ад костак. Каўбаскі запекчы і разрэзаць на невялікія кавалачкі. Цыбулю абсмажыць на патэльні, дадаць грыбы і патушыць да гатоўнасці. Далей у булён дадаць курынае мяса, каўбаскі, грыбы з цыбуляй і 10 хвілін даць пагатавацца. Тым часам змешаць муку са смятанай і развесці вадой, каб атрымалася густая маса без камякоў. Дадаць гэтую масу да булёну. Поліўка павінна трохі загуснуць. Па смаку дадаць соль, часнок і спецыі.

Поліўку можна падаваць з блінамі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Ганка

Ганец Анатоль

+375 (29) 676-63-03

graysa@mail.ru

Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Эпімахі, д. 20

Агроусадьба

Каментары

Беларускае грамадскае аб'яднанне Адпачынак у вёсцы
Беларусь, Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Вэб-сайт: www.ruralbelarus.by
Кантактныя тэлефоны
(+375 17) 318-04-65
(+375 17) 319-01-74
(+375 44) 590-19-10
Іншыя праекты
Greenways.by
Volozhin4all.by

Гэты вэб-сайт мадэрнізаваны і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта Nr. ENI-LLB-1-016 «Захаванне і садзейнічанне прасоўванню кулінарнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў» (BELLA CULTURE).
Яго змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.