Халадзец з індыка

Склад:

● вада,

● індычына,

● цыбуля,

● часнок,

● соль па смаку,

● перац,

● гваздзіка,

● зеляніна,

● лаўровы ліст,

● морква.

Гатаванне

Ачысціць і добра памыць індычыну (галёнка, крылы). Скласці іх у рондаль і заліць халоднай вадой, каб паверхня вады была вышэй за мяса на 10–12 см.

Палажыць у рондаль цэлыя моркву і цыбулю, а таксама вострыя прыправы і соль.

Варыць на слабым агні 4 гадзіны, здымаючы пену. Калі варыць мяса на моцным агні, булён будзе мутным.

Морква і цыбуля варыць 1–2 гадзіны. Калі морква стане мяккай, вынуць яе і цыбуліну з булёну. Моркву адкласці для ўпрыгожвання.

Калі мяса будзе лёгка адлучацца ад костак, нарэзаць яго невялікімі кавалачкамі або проста разбраць відэльцамі.

Косткі і рэшткі мяса палажыць назад у булён і варыць яшчэ 1 гадзіну. Булён працадзіць (лепш праз 2 пласты марлі). У адну або некалькі формаў палажыць прыгожа нарэзаную моркву і зеляніну, запоўніць мясам. Змесціва формы заліць булёнам на 1 см вышэй за мяса. Паставіць у прахалоднае месца для застывання.

Перад падачай да стала форму апусціць у гарачую ваду амаль да краёў на 1 хвіліну, дастаць форму з вады, накрыць яе сервіравальным блюдам і разам перавярнуць.

Да халадца падаць хрэн, гарчыцу.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба ВішанькаЧубса Жанна
+375 (29) 611-70-02
Гомельская вобл., Брагінскі р-н, в. Цельман, вул. Паркавая, д. 25

Агроусадьба

Каментары

Беларускае грамадскае аб'яднанне Адпачынак у вёсцы
Беларусь, Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Вэб-сайт: www.ruralbelarus.by
Кантактныя тэлефоны
(+375 17) 318-04-65
(+375 17) 319-01-74
(+375 44) 590-19-10
Іншыя праекты
Greenways.by
Volozhin4all.by

Гэты вэб-сайт мадэрнізаваны і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта Nr. ENI-LLB-1-016 «Захаванне і садзейнічанне прасоўванню кулінарнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў» (BELLA CULTURE).
Яго змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.