Дзедавы каўбасы

Склад:

● мяса (3 кг),

● сала (0,5 кг),

● часнок (6–7 зубчыкаў),

● соль,

● чорны і духмяны перац,

● гарчыца зернем,

● каляндра.

Гатаванне

Гэта рэцэпт прыгатавання каўбасы ў вяндлярні. 3 кг мяса і 0,5 кг сала. Паразаць невялікімі кубікамі. Дадаць у мяса 6–7 зубчыкаў часнаку, дробна пасечанага нажом, соль, чорны перац, духмяны молаты перац, гарчыцу ў зернях, каляндру гарошкам і ўсё старанна змешваць на працягу 10–15 хвілін. Пакінуць мяса на 2–3 гадзіны спець і напітвацца спецыямі. Пасля гэтага змешваць мяса яшчэ 5 хвілін і зрабіць каўбасы кольцамі. Пакінуць каўбасы на 12 гадзін у прахалодным месцы, пасля чаго пачынаем вэндзіць у вяндлярні. Для гэтага каўбасу наважыць на спецыяльныя палкі (дуб), змясіць у вяндлярню, закрыць вяндлярню тканінай і вэндзіць на павольным дыме 8–10 гадзін яблыневымі дровамі з невялікім даданнем ядлаўцовых галінак. Пасля гатавання каўбаса павінна адляжацца 10 гадзін.

Даўней дзядуля змяшчаў такім чынам прыгатаваную каўбасу ў цёмнае прахалоднае месца і на працягу доўгага часу можна было ласавацца каўбаскай. Сардэчна запрашаем у сядзібу на дэгустацыю вэнджанай каўбаскі!

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Рыбацкая Пульва

Крупта Валянціна

+375 (29) 150-95-55

rpulva@mail.ru

Магілёўская вобл., Быхаўскі р-н, в. Чычэвічы, вул. Набярэжная, д. 77

Агроусадьба

Каментары

Беларускае грамадскае аб'яднанне Адпачынак у вёсцы
Беларусь, Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Вэб-сайт: www.ruralbelarus.by
Кантактныя тэлефоны
(+375 17) 318-04-65
(+375 17) 319-01-74
(+375 44) 590-19-10
Іншыя праекты
Greenways.by
Volozhin4all.by

Гэты вэб-сайт мадэрнізаваны і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта Nr. ENI-LLB-1-016 «Захаванне і садзейнічанне прасоўванню кулінарнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў» (BELLA CULTURE).
Яго змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.