Праекты
Праект BELLA CULTURE
ŽORNY Майстэрня смаку
Мэтамі праекта з'яўляюцца:
- Захаванне, развіццё і папулярызацыя беларускай гастранамічнай традыцыі як часткі культурнай спадчыны;
- Адраджэнне культуры спажывання мясцовых прадуктаў;
- Падтрымка арганічнай сельскай гаспадаркі.
Прадукцыя:
Ініцыятыва "Водар Белавежжа"
Ідэя праекту – звязаць сем сядзіб-партнёраў з вёсак Вугляны, Голы Барок, Млын і Белая. Яны садзяць травы, вырабляюць чайныя напоі - кожны свае, наладжваюць вытворчасць мёду. Быў закуплены 21 вулей і больш за 2 тысячы саджанцаў.
Кулінарная школа "Гурмэ"
Вядома, існуе маса кніг, сайтаў, тэлевізійных праграм на кухарскую тэматыку. Аднак нягледзячы на гэта кулінарныя школы і курсы карыстаюцца вялікім попытам. Галоўныя іх перавагі:
- Нагляднасць і магчымасць атрымаць кансультацыю спецыяліста і задаць пытанні, якія цябе цікавяць (зразумела, што ні кнігі, ні перадачы не здольныя да гэтага);
- Наяўнасць усіх неабходных прадуктаў для падрыхтоўкі самых розных страў (часта здараецца, што некаторыя кампаненты досыць складана знайсці ў продажы);
- Курсы прадугледжваюць актыўныя зносіны.
Пернікавая майстэрня Pernik.by
Пернікавая майстэрня Pernik.by - гэта мастацкі, кандытарскі і адукацыйны праект, які працуе ў некалькіх накірунках:
- робіць дзівосныя пернікі ручной працы, а таксама пернікавыя наборы для хатняй творчасці,
- праводзіць майстар-класы па роспісу пернікаў для дзяцей і дарослых,
- дзеліцца сваім вопытам і распавядае пра навінкі пернікавага свету.
Місія праекту:
Кулінарная карта Belkraj.by
Сайт Belkraj.by, акрамя пазнавальнага адпачынку, таксама прысвечаны смачным падарожжам. Вы даведаецеся, ШТО паспрабаваць, адпраўляючыся ў тую ці іншую аграсядзібу, а таксама ДЗЕ паспрабаваць вашыя самыя любімыя стравы.
У раздзеле «Кулінарная карта Беларусі» адзначаны ўсе месцы, дзе можна пакаштаваць сапраўдную беларускую кухню. Тут даступная не толькі карта-даведнік па стравам беларускай нацыянальнай кухні, рэцэпты, але і фатаграфіі вядомых старабеларускіх страў.
Кулінарная карта Смаргонскага раёну
Вучаніцы сярэдняй школы №5 г. Смаргонь Маліноўская Наталля і Салавей Лізавета пад кіраўніцтвам настаўніцы Дзімытрыевай Жанны Міхайлаўны вырашылі стварыць кулінарную карту свайго раёну.
Для стварэння карты была даследавана літаратура па гэтай тэме і вывучаны старадаўнія кулінарныя рэцэпты Смаргонскага раёна (для гэтага былі сабраны рэцепты бабуль і прабубль вучняў сярэдняй школы №5. Шматлікія рэцэпты былі падобныя або аднолькавыя. Аднак былі абраныя найбольш цікавыя і “смачныя”).
Гастранамічная карта "Баржомі"
6 месяцаў, 6 экспедыцый, 6 накірункаў, 4 тыс. км, 66 гадзін у дарозе, 30 вядомых беларусаў, 13 лакальных вытворцаў, 28 аўтэнтычных прадуктаў, 30 унікальных страў, 360 л "Баржомі". У Беларусі ўпершыню стварылі гастранамічную карту сваіх лакальных прадуктаў. Аказваецца, кожны край мае свае апетытныя "візітоўкі", якія зараз сабраны ў адным месцы. Ініцыятарам маштабнага даследавання ўсіх куткоў краіны выступіла вада "Баржомі"