Клуб аматараў рэгіянальнай аўтэнтычнай кухні запрашае на "Капыцікі-2017"!

28 кастрычніка Клуб аматараў рэгіянальнай аўтэнтычнай кухні К.А.Р.А.К запрашае на кулінарныя спатканьні “Капыцікі-2017” на аграсядзібе Засьцянак Скрыплеў

Традыцыйныя штогоднія кулінарныя спатканьні “Капыцікі” прысвечаныя аднаўленню і папулярызацыі традыцыйных смакаў нашай Бацькаўшчыны. Удзельнікі і госьці спатканняў маюць унікальную магчымасць дэгустацыі традыцыйнай рэгіянальнай кухні нашага краю!
Навіна гэтага году – прэзэнтацыя Паляўнічай кухні.

ПРАГРАМА
12.00 – заезд гасцей фестывалю
12.00 – 13.30 – суседзкі кірмаш. Магчымасць набыць прадукты ўласных гаспадарак (садавіна, гародніна, мяса, малочныя вырабы і інш. З падворкаў суседзяў ікулінарныя прапановы аграсядзібаў рэгіёну)
13.30 16.00 – застолле – дэгустацыя, прэзэнтацыя аўтараў страваў, тлумачэнні па момантах гатавання.
16.00 – аб’яўленне пераможцы конкурсу “Смак свайго краю”
16.00 – 18.00 – музычна- танцавальная праграма. Традыцыйныя танцы, музыка і спевы рэгіёну.

Кошт кулінарнай карты (сесьці за капыцкі стол) – 40 руб

Сябры клуба КАРАК – 30 руб

Каментары