Дэгустацыйныя туры ў аграсядзібе "Марцінова гусь"

Аграсядзіба "Марцінова гусь" праводзіць дэгустацыйныя туры. У праграме гасцей чакае смачны пачастунак, прыгатаваны па старабеларускіх рэцэптах, які суправаджаецца займальнымі гісторыямі саміх рэцэптаў. Гаспадары здзівяць гасцей віктарынай па традыцыйнай кухні.

Гаспадар сядзібы, Алесь Белы, плануе i далей развіваць гэты накірунак: "Збіраемся развіваць як такі фармат, так і больш разгорнутыя дэгустацыі ў спалучэнні з лекцыямі-дэманстрацыямі канкрэтных традыцыйных рэцэптаў, віктарынамі і экспрэс-анімацыямі".

Каментары