14-17 лістапада ў Мінску пройдзе PRODEXPO

14-17 лістапада ў Мінску традыцыйна пройдзе самае знакавая падзея года для харчовай індустрыі - PRODEXPO. На адной пляцоўцы сустрэнуцца ключавыя гульцы рынку - вытворцы, прадаўцы, спажыўцы з 15 краін.


У лістападзе Футбольны манеж горада Мінска ператворыцца ў сапраўдны прадуктовы рай, дзе кожны зможа знайсці для сябе занятак па інтарэсах: бізнесмены і вытворцы - выгадныя кантракты, прадстаўнікі міністэрстваў - зваротную сувязь з бізнесам, наведвальнікі - дзесяткі майстар-класаў і мноства прысмакаў.

На працягу чатырох дзён вядучыя вытворцы прадуктаў харчавання будуць прэзентаваць свае тавары, праводзіць дэгустацыі і конкурсы, знаёміць усіх жадаючых са сваімі навінкамі.

Акрамя велізарнай колькасці прадуктаў з розных краін свету ў рамках PRODEXPO пройдзе дзелавая праграма, дзе будуць абмяркоўвацца праблемы і перспектывы развіцця рынку харчовай індустрыі і дыскусіі паміж беларускім рытэйлам і вытворцамі.

 Крыніца: slowfood.by

Каментары